У суботу 24 жніўня 2024 завяршыўся рамонт царкоўнай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью-Ёрку на 401 Атлантык Авэню. 25 жніўня ў нядзелю прайшла першая сьвяточная Багаслужба пасьля рамонту. Зроблена вялікая і вельмі патрэбная справа. Для рамонту столі з прычыны работ на вялікай вышыні была задзейнічана прафесійная каманда, якая мае ўсе патрэбныя ліцэнзіі…
У суботу 24 жніўня 2024 завяршыўся рамонт царкоўнай залі Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага БАПЦ у Нью-Ёрку на 401 Атлантык Авэню. 25 жніўня ў нядзелю прайшла першая сьвяточная Багаслужба пасьля рамонту.
Зроблена вялікая і вельмі патрэбная справа. Для рамонту столі з прычыны работ на вялікай вышыні была задзейнічана прафесійная каманда, якая мае ўсе патрэбныя ліцэнзіі і дазволы на такую працу. Пафарбоўку сьценаў і іншых архітэктурных дэталяў дзеля эканоміі сродкаў давялося выконваць уласнымі сіламі. Цягам рамонту выявілася, што першапачаткова столь у будынку мела сьветла блакітны колер. Было вырашана ўзнавіць гэты ранейшы выгляд і цяпер заля выглядае больш прасторнай як бы пад блакітным небам.
Утрыманьне будынку Сабору ў належным стане, гэта важная рэч для ўсяго беларускага замежжа, бо гэты будынак ёсьць цэнтрам усёй нашай Беларускай Аўтакефальнай Царквы на чужыне.
У рамонтных справах бралі ўдзел парафіяне, сябры БАЗА і іншыя актыўныя беларусы з Нью-Ёрку і з Філадэльфіі.
Усім ім належыцца выказаць самыя шчырыя словы падзякі за гэту бескаштоўную, валянцёрскую працу, персанальна:
– Ігару Вырвічу,
– Уладзімеру Караткевічу,
– Айцу Івану,
– Валеру Хвашчынскаму,
– Андрусю Падлескаму,
– Аляксандру Шкурко,
– Ігару Саковічу (Філадэльфія),
– Дзянісу Дземчанка (Філадэльфія),
– Васілю Рыбчынскаму,
– Дзянісу Габрусеву,
– Кірылу Груздзіловічу.
– Гэніку Лойку,
– Алесю Пазьняку,
– Андрусю Дундукову,
– Натальлі Федарэнка,
– Аксане Пятрашка,
– Ганне Сурмач,
– Аляксандры Станкевіч,
– Тацьцяне Траскоўскай,
– Ганне Сарачынскай,
– Маргарыце Саковіч,
– Сяргею Кудзелічу,
– Сяргею Пятрашка,
– Паўлу Стэльмаху (Філадэльфія),
– Зьміцеру Самуйлічу (Філадэльфія),
– Ільле Мілюціну (Філадэльфія),
– маладым хлапцам Аляксандру і Уладзіславу.
Асаблівая падзяка сястрынству Катэдры і спадарыне Тацьцяне Красоўскай за смачна прыгатаваныя абеды на працягу ўсёй працы ў Царкве.
Таксама хачу сказаць некалькі словаў наконт агульнага кошту рамонту. Практычна ён быў зроблены за палову рэальнага кошту, дзякуючы дамоўленасьці з уладальнікам фірмы, якая таксама некалі рабіла рамонт нашага будынку са зьнешняга боку. Планавалася, што рамонт зойме не больш 6 тыдняў, але ён заняў удвая больш.
Аляксандр Хомчанка, стараста Катэдральнага Сабору Сьв. Кірылы Тураўскага, bielarus.info