Дапамагаюць адаптавацца і легалізавацца іншым беларусам, адзначаюць важныя для Беларусі гістарычныя даты, таксама пашыраюць веды мясцовага насельніцтва на беларускую тэматыку цяпер беларусы ў чэшскім горадзе Брно.
Падрабязней пра дзейнасць дыяспары і пра стаўленне чэхаў да беларускай меншасці распавёў беларус Андрэй Каллаур:
– Апошні раз калі я спрабаваў неяк у медыя выступаць і сустракацца з журналістамі і размаўляць на гэтую тэму, то яны казалі – зараз ідзе вайна, Беларусь на баку Расеі, таму тут трэба пачакаць калі гэта ўсё пройдзе, зараз такі час. Гэта такі наратыў, які сярэдні чэх будзе казаць беларусу. На роўні бытавым нічога не змянілася, усё як было.
Андрэй Каллаур дадаў, што дыяспара ў горадзе Брно не такая шматлікая як, напрыклад, у Празе. Таму сустрэчы беларусаў ладзяцца з меншай перыядычнасцю.