Беларусы ў Варшаве актыўна развіваюць сваю культуру і мастацтва. Сярод артыстаў выдзяляецца сваім талентам, сваёй дзейнасцю вядомы беларускі спявак Сяржук Доўгушаў.
З Сяржуком racyja.com пагаварыла пра яго далейшыя творчыя планы, новую кнігу «Беларускія калыханкі» і шмат чаго іншага:
РР: Чым Вы зараз займаецеся на гэтым этапе?
– Вельмі шмат розных праектаў. Адзін з накірункаў – дапамога рэпрэсіраваным творцам. У нас ёсць Дом Творцаў у Варшаве. Другі накірунак – папулярызацыя, развіццё мужчынскай традыцыі спеву. Я стваральнік калектыву «Касары», хутка будзе год як паўстаў гэты калектыў. У нас нядаўна адбыўся вялікі канцэрт у Варшаве, і мы зараз актыўна над рэпертуарам, над мужчынскімі песнямі, рыхтуемся ў наш тур на Дзяды. І таксама запіс альбомаў, хочацца запісаць, і менавіта выдаць альбомы, дзе раскрываецца менавіта традыцыя мужчынскіх традыцыйных беларускіх песень.
РР: Вы яшчэ казалі, што заканчваеце дзіцячую кніжку?
– Зараз маё захапленне гэта канешне дзіцячая тэма, вельмі хацелася б арганізаваць дзіцячы фестываль. Ёсць такая ідэя, зрабіць велічэзны фестываль для дзяцей, дзе будзе і тэатр, дзе будзе і музыка, дзе будуць і кнігі, і выдаўцы кніжныя. Раней я рабіў фестывалі, але тут будзе вялікі дзіцячы фестываль. Але сама тэмы фальклёру і тэма калыханак мяне вельмі даўно захапіла. Яшчэ ў 2013-2014 я ладзіў у Менску курсы па вывучэнні беларускіх калыханак, і там прыходзілі мамулі, татулі, і раскрывалі гэтую тэму – наколькі важная гэтая тэма, наколькі важная дзіцячая песня.
– Калі яны слухаюць, калі ў песні ёсць беларускія вобразы – гэты каток, гэтыя куры, гулі, і сама мелодыя, самі спевы, якія глыбінёй да самых старадаўніх беларускіх замоў. І калі дзіця гэта слухае, то адразу спалучаецца са сваёй традыцыяй, культурай. І спяваю, у мяне нарадзілася дачка, я пачаў сам спяваць калыханкі, і зноў мая ідэя выдання гэтай кнігі ўзнікла, і думаю ўсё, гэтым разам ужо трэба зрабіць. У 2013-2014 было шмат клопату, розных праектаў, і фінансаў не хапала, яшчэ што.
– А зараз сама нагода выдаць, бо малая расце, і якраз-такі з’явілася такая платформа збору, якая называецца «Громка», якая прапануе збраць на нейкія праекты сродкі, каб іх рэалізаваць. Там выйшаў праект, засталося зусім мала дзён да сканчэння гэтых кампаній, і якраз я там збіраю на кніжку беларускіх калыханак. Будзе кніга і з мелодыямі, і рознымі калыханкамі якія я сам збіраў, якія ёсць у архівах. Паказаць усю прыгажосць нашых беларускіх калыханак.
– Там будзе яшчэ і аўдыёдадатак. Можна будзе паслухаць як яны гучаць. Таксама будуць беларускія тэксты лацінакай. Ну і хацелася б больш раскрыць гэтыя вобразы. Няшмат можна знайсці ў інтэрнэце, і хацелася б зрабіць яшчэ нешта да гэтай спадчыны, выдаць такую кніжку, і распаўсюдзіць максімальна, у тым ліку і ў інтэрнэце, у электорнным выглядзе, каб яны былі дасяжныя для ўсіх – можна набыць, спяваць, разглядаць, бо там будзе вельмі шмат каляровых малюнкаў, і зрабіць такі ўнёсак у нашую традыцыю.
Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:
Сяржук Доўгушаў будзе ўдзячны за кожны данат, якія вы ахвяруеце на выданне яго кніжкі «Беларускія калыханкі» і на альбомы мужчынскіх беларускіх песен.