Чым жыве беларуская дыяспара Фінляндыі?

Атрыманне статуса бежанца ці міжнароднай абароны беларусамі, арганізацыя палітычных акцый, падтрымка беларускіх палітвязняў.

Такімі самымі важнымі бачацца кірункі дзейнасці для прадстаўніка беларускай дыяспары ў Фінляндыі спадара Алекса, — падрабязней распавёў сам рэспандэнт:

— Самае галоўнае — гэта памятаць пра палітвязняў і звяртаць увагу на праблемы з дыктатурай Беларусі. Праводзяцца мітынгі, каб фінскае грамадства, фінскія палітыкі, людзі, якія могуць уплываць дыпламатычным спосабам, каб яны звярталі ўвагу на нас, на нашыя праблемы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле

Суразмоўца racyja.com дадаў, што апошнім часам у Фінляндыі для беларусаў узнікаюць праблемы з атрыманнем бежанства. Таму колькасць прадстаўнікоў беларускай дыяспары змяншаецца — у пошуках спосабаў легалізацыі яны з’язджаюць у іншыя краіны.

racyja.com