У сераду і чацвер, 4 і 5 верасня, у Варшаве граюць дакументальны спектакль «Stopover Europe».
Дата: 4 і 5 верасня. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: Instytut Teatralny, ul. Jazdów 1, Варшава.
«Stopover Europe» — спектакль пра досвед міграцыі ваеннага часу з выкарыстаннем асабістых гісторый перамешчаных беларусаў і ўкраінцаў.
Спектакль разглядае глыбокія змены, якія зазналі беларускі і ўкраінскі народы ў часы крызісу, падкрэсліваючы ўмацаванне нацыянальнай ідэнтычнасці сярод выклікаў адаптацыі да новых кантэкстаў і месцаў.
«Stopover Europe» таксама асвятляе змены адносін паміж украінцамі і беларусамі, шукаючы пробліск надзеі на аднаўленне дыялогу.
Ці могуць палітычна падзеленыя сем’і дасягнуць згоды?
Спектакль ідзе на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах з англійскімі і польскімі субтытрамі.
Тэкст: Каця Чэкатоўская, Онджэй Навотны
Сцэнаграфія: Lucie Pangrácová
Дызайн касцюмаў: Ганна Казакова і Валянціна Мароз
Музыка: Йіндржых Чыжэк
Квіткі коштам 20 злотых можна набыць па спасылцы.