Адукацыйная ініцыятыва «Школьны воз» пачала выпускаць урокі па геаграфіі за сёмы клас. У ролі выкладчыка выступае Аляксандр Ждановіч (Маляваныч).
«Гэты курс — безумоўна новы крок для нас у якасці, цікавасці і інфарматыўнасці вучэбнага матэрыялу.
Асабліва прыемна, што Фізічная Геаграфія, якую мы выкладаем у курсе — навука прыродазнаўчая. І гэтым курсам мы крыху разрываем прыняты (навязаны) шаблон, згодна з якім па-беларуску можна выкладаць толькі гуманітарныя навукі», — напісана ў апісанні праекта.
У відэакурсе для школьнікаў «Геаграфія з Маляванычым» даступна выкладзены школьны матэрыял, інтэрактыўныя карты па геаграфіі, відэа замалёўкі, цікавыя факты пра мацерыкі і акіяны нашай планеты.