Выйшла грунтоўнае выданне пра род Багдановічаў

У выдавецтве «Тэхналогія» выйшла кніга «Багдановічы: гісторыя аднаго роду». Выданне змяшчае архіўныя звесткі пра пакаленні Багдановічаў ад пачатку XVIII стагоддзя, успаміны людзей з гэтага роду і яго адгалінаванняў, а таксама багаты ілюстрацыйны матэрыял.

Праца над кнігай ішла 3 гады. Род Багдановічаў — вялікі і разгалінаваны. Ён бярэ пачатак у Беларусі, на Ашмяншчыне, і праз Літву, Эстонію, Польшчу сягае ажно да Казахстана. У кнізе чытач знойдзе інфармацыю пра 11 пакаленняў гісторыі роду Багдановічаў.

«Амаль 300 старонак, блізу 500 здымкаў і ілюстрацый, больш за 15 000 архіўных дакументаў у адной кнізе!», — адначае выдавецтва на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Выданне будзе карыснае і цікавае не толькі для радні. Яно можа стаць прыкладам для іншых сем’яў, што захочуць спазнаць свае карані, гісторыю роду і малой радзімы.

budzma.org