Былы добраахвотнік Аляксандар Клачко сумеснай з крамай A2 Print у Вільні пад уласным брэндам выпускае кубкі, майкі, торбы. Сродкі ад продажу пойдуць на дапамогу беларускім добраахвотнікам і валянтэрам ва Украіне. Пра гісторыю стварэння брэнду ён распавёў «Радыё Свабода».
«Я прыехаў на вайну і мне задаюць пытанне: «Які ў цябе будзе пазыўны?». Для мяне гэта было нечаканае пытанне. І першае, што я ўспомніў — гэта мой нік у тэлеграме, калі быў у Беларусі, пратэстны нік «Кусь за Беларусь»… Гэта задоўга для пазыўнога. Я кажу: «Ну, давайце «Кусь»». Зараз гэты мой пазыўны «Кусь» стаў ідэяй брэнда «Кусь», — распавядае Аляксандр Клачко. — Гэты «кусь» я ўкладаю ў любое дзеянне, якое здольны, на якое гатовы кожны беларус паасобку, дзеянне, якое набліжае наша вяртанне ў Беларусь».
Сузаснавальніца крамы A2 Print, былая палітзняволеная Алеся Буневіч распавяла пра сваю спробу запісацца ў добраахвотнікі ва Украіну: «Калі пачалася вайна ва Украіне, у нас быў такі момант, калі мы паехалі разам ва ўкраінскую амбасаду, каб запісацца ў добраахвотнікі, але ў той час да мяне былі пытанні, таму што я не была медыцынскім супрацоўнікам, не мела якойсьці спецыяльнай адукацыі ці падрыхтоўкі. І мяне запісалі ну нібыта ў рэзерв».
Алеся Буневіч тлумачыць галоўны сэнс стварэння брэнду: «Ёсць таксама беларускія добраахвотнікі, якія рызыкуюць кожны дзень сваім жыццём, і падтрымка гэтых людзей, падтрымка былых добраахвотнікаў, якія паклалі сваё здароўе, валанцёраў, якія штодня таксама знаходзяцца ў нечалавечых умовах, часта іх таксама патрэбна падтрымліваць».