Рэжысёр Андрэй Гнёт перадаў прэзідэнту Сербіі петыцыю аб вызваленні

Рэжысёр Андрэй Гнёт перадаў прэзідэнту Сербіі петыцыю з заклікам яго вызвалення, якую падпісалі 783 дзеячы мастацтва. Сярод тых, хто падпісаў – кіраўнік Еўрапейскай кінаакадэміі Жульет Бінош, рэжысёры Вім Вендэрс і Пэдра Альмадовар, нобелеўскі лаўрэат па літаратуры Святлана Алексіевіч.

Кажа Андрэй Гнёт:

Гэтую ідэю падтрымалі незалежныя сербскія медыя, прыйшлі да адміністрацыі Вучыча, дзе ўжо сабраліся медыя, і афіцыйна занеслі гэту раздрукаваны ліст на 23 старонках. У мяне зараз на руках ёсць копія з пячаткай адміністрацыі Сербіі. У гэтым лісце 783 подпісы вядомых людзей, якіх чуюць і чуе ўвесь свет. Калі мой голас не пачуты, то хай пачуюць гэтыя галасы людзей па ўсім свеце.

Вядома, што днямі апеляцыйны суд Сербіі адмяніў рашэнне аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта ў Беларусь, аднак справа зноў вернецца на разгляд у Высокі суд Бялграда. Цяпер Гнет працягвае знаходзіцца пад хатнім арыштам. У Беларусі супраць яго выстаўлена палітызаванае абвінавачанне.

Падтрымаць Андрэя можна тут:

Тэкст петыцыі з подпісамі

racyja.com,
фота Андрэя Гнёта