Латушку ўзнагародзілі прэміяй Салідарнасьці імя Леха Валэнсы

Міністар замежных спраў Польшчы Радослаў Сікорскі (справа) уручае ўзнагароду Паўлу Латушку

Цырымонія ўзнагароджаньня з удзелам былога прэзыдэнта Польшчы Леха Валэнсы, кіраўніка МЗС Польшчы Радослава Сікорскага і старшыні Сэнату Малгажаты Кідавы-Блоньскай адбылася ў палацы Красіцкіх у Варшаве.

Прэмія Салідарнасьці імя Леха Валэнсы — польская ўзнагарода, якая прысуджаецца міністрам замежных спраў за выдатныя заслугі ў прасоўваньні і абароне дэмакратыі і грамадзянскіх свабодаў. Яе прысуджалі ў 2014–2015 гадах, потым яе ўручэньне было прыпынена, а ў 2024 годзе адноўлена.

Ляўрэатам адноўленай прэміі гэтага году стаў беларускі апазыцыянэр, намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэта Беларусі Павал Латушка.

svaboda.org