Дарота Міхалюк: Даследаваць гісторыю Беларусі цяжка, але трэба не губляць арыентыры

Падчас працы ХХІ Агульнага з’езда польскіх гісторыкаў у Беластоку агучваюцца і праблемы вывучэння гісторыі Беларусі.

Кажа даследчыца Дарота Міхалюк, якая зрабіла даклад на тэму «Біяграфістыка ў беларускай гісторыяграфіі пасля 1991 года»:

Узнікаюць часопісы, якія з’яўляюцца ў асяроддзі старой беларускай эміграцыі ў Лондане ці Нью-Ёрку. І, вядома, тут адбываецца сапраўдны выбух маладых беларускіх гісторыкаў, а таксама прадстаўнікоў старэйшага пакалення. Улічваючы палітычную сітуацыю, доступ да працаў, апублікаваных сёння ў Беларусі, цяжкі. Многія пытанні з гэтай прычыны не ўздымаюцца. Аўтары таксама выкарыстоўваюць аўтацэнзуру. З вядомых прычынаў яны баяцца за сваю будучыню. Найважнейшае, вядома, саманавучанне, задаванне пытанняў і пошук адказаў.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Акрамя пытанняў, датычных непасрэдна гісторыі Беларусі, на ХХІ Агульным з’ездзе польскіх гісторыкаў у Беластоку падымаюцца пытанні гісторыі Падляшша, асаблівасцяў беларускіх вайсковых гістарычных адзінак, бачання палякаў беларусамі і спадчыны геапалітычных выклікаў рэгіёна.

racyja.com