Раман знакамітага польскага пісьменніка Шчэпана Твардаха «Кароль» з’явіўся ў продажы

Пра гэта паведамляе выдавецтва «Янушкевіч» на сваёй старонцы ў Фэйсбук.

«Кароль» Шчэпана Твардаха ўжо ў продажы! Першыя два дні цана 49,90 зл. Дастаўка ў большасць еўрапейскіх краін», — напісана на старонцы выдавецтва.

Набыць кнігу можна тут.

Чытач рамана «Кароль» апынаецца ў Варшаве 1937 года. Час супрацьстаяння, калі Польшча моцна адчувае фашысцкія павевы з Германіі і камуністычныя — з Савецкага Саюза. Горад раздзіраюць розныя палітычныя групоўкі: польскія радыкальныя нацыяналісты і сацыялісты, прадстаўленыя ў асноўным яўрэямі. Моцна адчуваецца канфлікт на нацыянальным грунце — палякі супраць яўрэяў.

На гэтым фоне разыгрываецца драма, ад якой не адарвешся да апошняй старонкі. З аднаго боку, ты чытаеш баявік, сапраўдны экшн, дзе не бракуе страляніны, гвалту і сексу. Але для аўтара ўсё гэта толькі інструменты для пастаноўкі ўніверсальных, векавечных пытанняў, на якія чалавек, які б ён ні быў «маленькі», вымушаны адказваць усё сваё жыццё.

budzma.org