У беларускай прасторы “Робім разам” Варшавы прайшла прэзентацыя новага зборніка вершаў Уладзіміра Някляева “Без Айчыны. Кніга турмы і замежжа”.
Падчас прэзентацыі было мала размоў, а толькі цудоўнае чытанне паэтам сваіх вершаў з новай кнігі і цалкам паэмы “Каляды”, гаворыць Уладзімір Някляеў:
– Кніга складаецца з вершаў і паэмы. Калі я пісаў верш, я не магу сказаць, паэма напісана паміж каталіцкімі і праваслаўнымі Калядамі, называецца “Каляды”. Не ведаю ці апошняя гэта мая паэма, але калі нават апошняя, то не сорамна будзе праз яе, глядзець лежачы на родных могілках, у роднае беларускае неба.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:
Сустрэча доўжылася паўтары гадзіны. Пасля ўдзельнікі прэзентацыі набылі новую кнігу Някляева, а некаторыя па некалькі экзэмпляраў, у якіх паэт пісаў цёплыя пажаданні і ставіў аўтограф.