Літаратары Андрэй Дудко і Павел Анціпаў адкрылі выдавецтва «Лысы чэрап». Пра гэта стала вядома з тэлеграм-канала новастворанага выдавецтва.
«Наша задача — як наймага танней данесці да чытача творы беларускай літаратуры, якія па нейкіх прычынах апынуліся па-за ўвагай камерцыйных выдавецтваў», — паведамляюць яны ў сваім тэлеграм-канале.
Літаратары абяцаюць выпускаць сапраўдную літаратуру, якая зацікавіць чытача.
«Мы не будзем тым выдавецтвам, якое друкуе стосы кніг на склад, таму калі вы жадаеце мець нашы кнігі, калі ласка замаўляйце іх ці пакідайце нам заяўкі. Тое ж тычыцца і кніжных крам. Паўтор кампаній на кожную кнігу магчыма будзе здзяйсняцца два ці тры разы, але, безумоўна, не бясконца. Культ класік проста зараз», — пішуць літаратары ў Facebook.
Першай кнігай стане псіхадэлічны раман Канстанціна Сцешыка «Каждый охотник», напісаны ў 2020-2022 гадах. Раман адкрывае новыя аспекты творчасці вядомага драматурга. На кнігу ўжо адкрыта перадзамова.