Якая сітуацыя ў беларускіх медыйшчыкаў і медыйшчыц сёння? БАЖ просіць калег паўдзельнічаць у глабальным апытанні

Выява зроблена БАЖ

Веданне сітуацыі дапамагае лепш разумець настроі калег, іх патрэбы, а таксама планаваць дзейнасць на 2025 год.

Дзе і як сёння жывуць і працуюць прадстаўнікі і прадстаўніцы беларускай медыясферы, якія галоўныя выклікі, праблемы, патрэбы, — кожны год БАЖ звяртаецца да калег і каляжанак з такімі пытаннямі.

БАЖ просіць усіх, хто лічыць сябе часткай беларускага медыясектара, нават калі непасрэдна цяпер не працуе ў медыя, прайсці ананімнае апытанне, якое дапаможа БАЖ лепш ведаць і разумець адно аднаго.

Ананімізаваныя вынікі апытання будуць апублікаваныя на пляцоўках БАЖ у лістападзе.

ПРАЙСЦІ АНАНІМНАЕ АПЫТАННЕ НА GOOGLE FORMS

Гэта зойме 5 хвілін.

baj.media