Святлана Ціханоўская сустрэлася з Жазэпам Барэлем у Нью-Ёрку

Падчас Генасамблеі ААН беларуская лідарка сустрэлася з кіраўніком дыпламатыі Еўрасаюза Жазэпам Барэлем, з якім абмеркавала сітуацыю з беларускімі палітвязнямі, у тым ліку – рэжым інкамунікада. Асобна лідарка ўзняла пытанне падтрымкі незалежных медыя і грамадзянскай супольнасці. 

Таксама важнымі тэмамі дыялогу сталі:

📎 абмежаванні супраць аўтамабіляў з беларускімі нумарамі пры ўездзе ў краіны Еўрасаюзу;
📎 выдача візаў. Асобна прагучала прапанова краінам Еўрасаюзу зрабіць візы для беларускай моладзі да 25 год бясплатнымі;
📎 падрыхтоўка да сустрэчы кансультатыўнай групы Еўрасаюз–Беларусь;
📎 правядзенне беларускіх дзён у Бруселі ў снежні.

Напрыканцы сустрэчы Ціханоўская ўручыла Барэлю крыж Добрасуседства – узнагароду Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, за салідарнасць і падтрымку дэмакратычнай Беларусі.

tsikhanouskaya.org