Філосафка і прафесарка Таццяна Шчытцова напісала кнігу “Солидарность потрясённых. Эссе о Беларусской революции” (“Салідарнасць узрушаных. Эсэ пра Беларускую рэвалюцыю”), якая выйшла з друку ў выдавецтве “Логвінаў”.

Кніга філосафкі Таццяны Шчытцовай пісалася ў першую чаргу для тых, каму яна ўласна і прысвечаная – вялікай колькасці беларусаў і беларусак, якія сваімі дзеяннямі і эмоцыямі, крэатыўнасцю і сумленнасцю, салідарнасцю і адвагай зрабілі 2020-ты год гістарычнай вехай у жыцці нашай краіны.

“…2020 прынёс адчуванне, што мы – нашы зносіны і ўзаемадзеянне і, камунікацыя і ўзаемадапамога – і ёсць краіна. Менавіта таму мы нібыта адкрылі для сябе краіну нанова, яна перастала быць абстрактным паняткам – уцялеснілася ў людзях навокал, якія перасталі быць “староннімі”. Палітычнае ў нашай рэвалюцыі мела перашпачатковае старажытнагрэчаскае значэнне: грамадзяне, якія чуюць і хочуць чуць адно аднаго, каб разам вызначаць прынцыпы свайго супольнага жыцця…”

Першая прэзентацыя кнігі адбудзецца на фестывалі інтэлектуальнай кнігі Pradmova ў Вільні 5 кастрычніка.

Замовіць кнігу можна прай сайт lohvinau.eu.

bellit.info