Лявон Вольскі запусьціў аўтарскую праграму пра беларусаў у Польшчы

На канале музыкі выйшла першае відэа новага праекту.

На YouTube-канале Лявона Вольскага зьявіўся першы выпуск праграмы «Нашы ў Польшчы». У ім ідзе аповед пра варшаўскую вуліцу імя Людвіка Кандратовіча.

Аўтар у суправаджэньні трох чарапах, неад’емных удзельніц выпуску, расказвае пра паходжаньне назвы вуліцы і яе цікавінкі.

Як і дзясяткі іншых беларускіх творцаў, Лявон Вольскі апынуўся ў вымушанай эміграцыі. Цяпер ён піша музыку, выступае з канцэртамі і ўдзельнічае ў відэапраектах у Польшчы, дзе жыве.

svaboda.org