28 верасня 2024 года адбудзецца V Сустрэча выпускнікоў ІІ Агульнаадукацыйнага Ліцэя з Дадатковым Навучаннем Беларускай Мовы ў Гайнаўцы. Адначасова будзе адзначацца і 75-годдзе існавання школы.
Элементам афіцыйнай часткі ўрачыстасці будзе дэманстрацыя мастацкіх і музычных здольнасцяў выпускнікоў гайнаўскага ліцэя, кажа настаўнік і вядучы Янка Карчэўскі.
— У праграме шмат запрошаных гасцей, так што пэўна будуць выступленні. Будуць пажаданні з нагоды юбілею. Будуць сустрэчы ўсялякія з нашымі выпускнікамі. У кожны разе, таксама будзе артыстычная частка, дзе выступяць галоўным чынам нашыя выпускнікі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Агульнаадукацыйны ліцэй з дадатковым навучаньнем беларускай мовы ў Гайнаўцы быў заснаваны ў 1949 годзе. За гэты час школу законьчылі тысячы маладых беларусаў, сярод тых многа дзеячаў беларускай культуры.
Двухдзённыя святкаванні завершацца супольным вогнішчам.