Беларуская Рада культуры абвяшчае Тыдзень салідарнасці з мастачкай Нінай Маргаевай

Ніна Маргаева

2 гады таму Ніна Маргаева з 12-гадовым сынам Міронам была вымушаная выехаць з Беларусі ў Польшчу, дзе атрымала статус дадатковай абароны. У студзені 2023 года ў Варшаве ў Ніны дыягнаставалі бакавы аміятрафічны склероз (БАС). На дадзены момант гэтая хвароба з’яўляецца невылечнай.

«Я здымаю кватэру, утрымліваю сына і пакрываю ўсе выдаткі на лячэнне. У цяперашні час мой фізічны стан значна пагоршыўся (не магу рухацца без падтрымкі, рукі амаль не працуюць, худнею), і мне патрэбна дапамога апекуна, якому таксама трэба плаціць», — напісала Ніна ў абвестцы. 

Беларуская Рада культуры заклікае ўсіх неабыякавых беларусаў далучыцца да збору.

budzma.org