У Беластоку прайшла беларускамоўная экскурсія для вучняў школы №4

Для вучняў беластоцкай школы №4, якія вывучаюць беларускую мову, у межах заняткаў па гісторыі і культуры нацменшасцяў, была праведзена вандроўка “Па слядах Браніцкіх“.

Правёў яе вядомы акцёр і экскурсавод Васіль Калач:

–  Я з задавальненнем праводжу такія экскурсіі, тым больш для дзяцей, для зацікаўленай моладзі. Беласток, яго пачатак эпохі Браніцкіх. Там насамрэч звязана з нашай гісторыяй, з нашай культурай, таму што ўладары Беластока фактычна да Стэфана Чарнецкага былі з літоўскіх зямель, сучасных беларускіх. Менавіта праз Беласток ездзілі на Сейм у Гародню.

Дзеці сустрэлі мяне даволі весела, іх уразіла тое, што я быў у шляхецкім строі, а хлопчыкі звярнулі ўвагу перш за ўсё на шаблю.

У беларускамоўнай экскурсіі па гістарычным Беластоку прынялі ўдзел вучні 5 і 6 класаў беластоцкай школы №4. Гэта дзеці, якія прадстаўляюць беларускую этнічную меншасць. Далей запланаваны тэатралізаваныя сустрэчы па гісторыі паўстання 1863 года.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

racyja.com