Беларускія журналісты Беластока зладзілі прагляд фільма “У прамым эфіры”

Супольнасць беларускіх журналістаў Беластока зладзіла сумесны прагляд і абмеркаванне кароткаметражнай стужкі Мары Тамковіч “У прамым эфіры”.

“Сабраліся, каб сустрэцца, пагаварыць і паглядзець за кубкам кавы фільм пра нашых калег – Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову. Пра абставіны іх затрымання пад час журналістскай працы” – гаворыць арганізатарка сустрэчы:

– Мы даволі рэдка бачымся, таму гэта была яшчэ адна нагода сустрэцца з калегамі, каб усе адчулі моц супольнасці і паглядзець фільм пра калег. Трэба памятаць з чаго гэта ўсё пачыналася, дзеля чаго працуем, што шмат хто з нашых калег яшчэ знаходзіцца ў турме.

Удзельнік прагляду, галоўны рэдактар сайта “Hrodna.life” Аляксей Шота адзначыў, што мастацтва і кіно ў прыватнасці, гэта эфектыўны спосаб нагадваць усяму свету пра становішча ў Беларусі. А такія сустрэчы карысныя для журналісцкай супольнасці Беластока:

– Такіх сітуацый, асобных гісторый шмат. Гэта наша рэвалюцыю, контррэвалюцыя, вайна, усяго што адбываецца ў апошнія гады, калі пачаць з кавіда, я думаю столькі можна моцных гісторый знайсці, не на адзін фільм. Пра нас усе забылі, пра Украіну ўжо мала хто памятае, хаця вайна ідзе і яшчэ не хутка скончыцца. Гэта адзін са спосабаў нагадваць заходняму свету пра нас. Памяць чалавека кароткая, а мастацтва спосаб яе трохі палепшыць.

Поўную гутарку слухайце ў далучаным гукавым файле:

Арганізатары прагляду запэўнілі, што будуць і надалей арганізоўваць такія сустрэчы для беларускіх журналістаў.

Юрась Дзяшук, racyja.com