Тэлеграм-канал “Учительская” паведамляе, што ў 2024 годзе беларускія школьнікі заваявалі 35 медалёў, у тым ліку 10 залатых, на прэстыжных алімпіядах.
Больш за ўсё ўзнагарод беларусы прывезлі з Мендзялееўскай алімпіяды па хіміі (7 медалёў), Матэматычнай алімпіядзе і Алімпіядзе па навуках аб Зямлі (па 6 медалёў).
Ні з адной з алімпіяд беларускія школьнікі не вярнуліся без узнагародаў. Нават на Міжнароднай біялагічнай алімпіядзе, дзе раней беларусы звычайна заставаліся без медалёў, сёлета ўдалося заваяваць дзве бронзы.
Паводле падлікаў “Учительской”, сярод краінаў былога СССР паводле агульнай колькасці медалёў за год беларусы зрабіліся другімі пасля Казахстана.