120 год з Дня нараджэння мастачкі Надзеі Хадасевіч-Лежэ

4 кастрычніка 1904 года ў Асецішчы нарадзілася мастачка Надзея Хадасевіч-Лежэ. У 1924 годзе яна пераехала ў Парыж. Працавала ў стылях прымітывізму, супрэматызму і Надзея Хадасевіч-Лежэ пурызму.

Пра значэнне мастачкі, менеджара і прапагандыста мастацтва разважае экскурсавод і ўсходазнаўца Мікіта Моніч:

– Надзея Хадасевіч-Лежэ – гэта канешне глыба. Ачараваны цалкам яе постаццю. Мне вельмі падабаецца яе мянушка “Надзька казак”. Крок за крокам ісці туды, куды хочаш і пасля працягваць працу на карысць беларушчыны дарагога варта. Калі мы кажам пра калекцыю злепкаў, якая ёсць зараз у Нацыянальным мастацкім музеі – гэта таксама вынік працы Хадасевіч-Лежэ. Шагал, Пікаса ў Савецкім Саюзе часткова зноўку ж ейная праца.

Надзея Хадасевіч-Лежэ паспела перадаць некалькі сваіх карцін у менскі мастацкі музей, а таксама планавала стварыць мазаікі для Палаца спорту. Дом культуры ў Зембіне, на матчынай радзіме, захоўвае яе мазаікі.

racyja.com