Абвешчаны конкурс у падтрымку беларускай культуры. Творцы могуць атрымаць да 60 000 еўра на праект

Б*л*р*ская Р*д* к*льт*ры запрашае творцаў падаваць свае заяўкі на конкурс у межах ArtPower Belarus. Нядаўна прэзентаваны праект фінансава падтрыманы Еўразвязам на 2 мільёны еўраў і рэалізуецца Р*д*ю супольна з Дацкім інстытутам культуры.

Сярод галоўных прызначэнняў ArtPower Belarus — падтрыманне беларускіх культурніцкіх праектаў, як у краіне, так і за мяжою. Самі творцы, арганізацыі ды ініцыятывы могуць прэтэндаваць на міні-гранты — ад 1000 да 5000 еўраў, мідзі гранты — ад 5000 да 60 000 еўраў, а таксама гранты мабільнасці, што можна скарыстаць на паездкі, неабходныя для працы, навучання, даследаванняў ды іншага, — у сярэднім на 2000 еўраў. 

«Мы стараемся не губляць часу і спрыяць таму, каб нават у такіх складаных умовах беларуская культура жыла і развівалася, — кажа кіраўнік Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры Сяргей Будкін— ArtPower Belarus ствараўся акурат для таго, каб надаць галасам творцаў больш моцнае гучанне, а ў іх саміх узмацнілася адчуванне запатрабаванасці і важнасці іх меркавання. Спадзяюся, што дзякуючы праекту ў розных сферах з’явяцца важныя і натхняльныя творы, паездкі ў межах праграмы мабільнасці дадуць новы досвед і кантакты, а само культурніцкае кам’юніці ўзмацніцца».

За першы год працы ArtPower Belarus збіраецца вылучыць не менш за 15 міні грантаў на агульную суму 75 000 еўраў, не менш за 11 мідзі-грантаў на агульную суму 440 000 еўраў і не менш за 50 грантаў мабільнасці на агульную суму 100 000 еўраў. Праект разлічаны на 28 месяцаў, заклікаў падаваць заяўкі на мідзі гранты будуць два. У межах першага кола дасылаць праекты можна да 12 сакавіка 2023 года. Заяўкі на міні-гранты і гранты мабільнасці можна падаваць цягам усяго перыяду — разглядацца яны будуць кожны квартал. 

«Мы з нецярпеннем чакаем свежыя ідэі з розных сфераў культуры, а таксама міжсектарныя ініцыятывы. Праектная падтрымка разам з праграмаю мабільнасці — цудоўная магчымасць для творцаў быць пачутымі, заявіць пра сябе і свае ідэі ды атрымаць не толькі фінансавы складнік, але і каштоўную зваротную сувязь ад экспертнай супольнасці», — каментуе прадстаўніца Рэсурснага цэнтру Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры Эліна Калнібалоцкая

Кожны з пададзеных праектаў будзе спачатку разглядацца экспертнай, а пасля адборачнай камісіямі. Першая будзе фармавацца з адмыслоўцаў сферы, у другую ўвойдуць 3 прадстаўнікі Дацкага інстытуту культуры, 2 прадстаўнікі Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры і 2 эксперты звонку. 

Падаць заяўку на грант можна на сайце Рэсурснага цэнтру Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры . ArtPower Belarus клапоціцца пра бяспеку тых, хто застаецца на тэрыторыі Беларусі, таму сайт ствараўся з улікам парадаў прафесіяналаў, а ўсе заяўкі будуць захоўвацца ў бяспечным месцы. 

Б*л*р*скай Р*д* к*льт*ры і Дацкі інстытут культуры таксама запрашаюць творцаў на інфасесію 7 лютага, адмыслова арганізаваную для таго, каб адказаць на пытанні, датычныя ArtPower Belarus, падачы заявак ды адбору праектаў.

паводле прэс-рэлізу