Натальля Калегава — кіраўніца шэлтэру «Замак» для беларусаў у Вільні і арганізацыі Dapamoga. Разам з мужам у 2021 годзе яны купілі будынак у Вільні. Цяпер там жывуць уцекачы, былыя палітзьняволеныя зь Беларусі.
У вялікай размове з svaboda.org Натальля Калегава расказала, што яе матывуе дапамагаць беларусам.
Арганізацыя Dapamoga пачала аказваць падтрымку ўцекачам з Беларусі зь верасьня 2020 году. Першых уцекачоў расьсялялі па Вільні ў апартамэнтах, арандавалі для іх жытло ў прыватных кватэрах, а ўжо потым пачалі сяліць у Замку — катэджы, які належыць сям’і Калегавых.