У Варшаве адкрылася выстава Ніны Маргаевай

У Варшаве адкрылася выстава Ніны Маргаевай “Крок насустрач”. У экспазіцыю ўвайшлі працы мастачкі з серый “Жыццё на пятым паверсе”, “Баранавічы” і “Палюбіць Варшаву за 100 дзён”.

Уражаннямі ад твораў падзяліўся кіраўнік Беларускай Рады Культуры Сяргей Будкін:

– У мяне такая асацыяцыя праявілася з радком, як спыняецца цішыня – гэта песня гурта Nizkiz. Мне здалося, што гэта сугучна працам Ніны, што яны такія ўдумлівыя, што яны як раз уцягваюць усё тое, каб спыніцца і ўслухацца ў гэтую цішыню, дзе як раз праяўляюцца нейкія дэталі. Нам важна ўшаноўваць людзей пры жыцці, ушаноўваць творцаў, выказаць ім нейкія словы падтрымкі. Мне здаецца, што гэта можа хаця б крыху працягнуць жыццё, у тым ліку Ніны.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Творы Ніны Маргаевай можна ўбачыць у Музеі Вольнай Беларусі па 22 кастрычніка.

Нагадаем, летась у мастачкі быў выяўлены бакавы аміятрафічны склероз — рэдкае, невылечнае захворванне, якое паступова абмяжоўвае рухальную актыўнасць і патрабуе сталай медыцынскай падтрымкі.

racyja.com