Марыя Астапенка: знайсці ў сабе беларуса, прыняць яго і пакахаць — мая ідэя

«Еўрарадыё» пагутарыла з сяброўкай суполкі Belarus FREEDOM Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services, клінічная фармацэўтка, спявачка Марыя Астапенка.

І тым беларусам, хто з’ехаў з краіны даўно, баліць за лёс Бацькаўшчыны, усе хочуць для краіны лепшай долі. І хай пераважная большасць такіх эмігрантаў ужо не вернецца на радзіму, многія з іх будуць рабіць усё магчымае, каб дапамагчы ёй, калі сітуацыя зменіцца, перакананая Марыя Астапенка.

Пра тое, чаму важна верыць у светлую будучыню беларускай Беларусі, ці вернуцца эмігранты на Бацькаўшчыну і як звязаныя бізнес і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Астапенка.

euroradio.pl