Новая заканадаўчая база для новай Беларусі

Наталля Мацкевіч. Фота humanrightshouse.org

Для новай Беларусі – новая заканадаўчая база. Праца экспертна-аналітычнай лабараторыі арганізаваная ў межах праграмы ILIA-By Беларускага дому правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Ствараюцца новыя законы пра беларускую адвакатуру, распавяла адвакатка правоў чалавека, навуковая экспертка адукацыйных праграм па правах чалавека для адвакатаў і праваабаронцаў Наталля Мацкевіч:

– У нас вялікая каманда, ёсць некалькі ініцыятыў, арганізацый, якія думаюць пра рэформы, то бок тут манаполіі няма. Хтосьці занімаецца Канстытуцыяй, канстытуцыйнымі законамі, хтосьці антыдыскрымінацыйнага заканадаўства.

Цалкам размову слухайце ў далучаным файле:

У новых законах плануецца агарнуць тэму таго, хто аказвае юрыдычную дапамогу (у тым ліку праваабаронцы), як мусіць быць арганізаваная сістэма бясплатнай юрыдычнай дапамогі, як арганізаваць адвакатуру ды ў якой форме мае быць арганізаваная адвакацкая практыка.

racyja.com