Штотыднёвыя акцыі беларусаў у цэнтры Варшавы

Штотыднёвыя акцыі беларусаў у цэнтры Варшавы даюць магчымасць сабрацца разам і выказаць свае думкі публічна, параіцца і проста паразмаўляць. На апошняй акцыі прысутнічалі прадстаўнікі Кабінета Святланы Ціханоўскай. Да акцый беларусаў часам далучаюцца і прадстаўнікі нацменшасцяў з Расеі.

Кажа адзін з арганізатараў акцый Васіль Плешкуноў:

– Кожны раз, калі мы выходзім на акцыю, мы кажам пра сітуацыю ў нашай краіне. Кожны раз, калі мы прапануем тэму акцыі, узурпатарскі рэжым нам яе карэктуе і ўносіць новыя праўкі. Кожны раз мы выходзім, каб гучна сказаць: мы супраць узурпацыі нашай Беларусі, мы супраць таго, як гэтая ўлада ставіцца да сваіх людзей, мы за вольную Беларусь, мы за краіну для жыцця, мы супраць вайны. І мы будзем выходзіць, каб прамаўляць гэта столькі разоў, колькі трэба.

У акцыях удзельнічаюць і дзеці беларускай супольнасці Варшавы. Яны чытаюць вершы, спяваюць песні, для іх гэта адмысловая школа публічнасці.

Цалкам матэрыял:

racyja.com