Раман Агаты Крысці «Забойства ва Усходнім экспрэсе» выйшаў па-беларуску

Па-беларуску выйшла адна з найбольш папулярных кніг каралевы брытанскага дэтэктыва, паведамляе выдавецтва «Логвінаў».

Раман Агаты Крысці «Забойства ва Усходнім экспрэсе» перажыў больш за дзясятак перавыданняў на мове арыгінала, а цяпер ён ёсць і ў нас — па-беларуску.

Пераклад з англійскай на беларускую мову зрабіла Аляксандра Дзмітранок.

Пра кнігу

Рэцэпт ідэальнага герметычнага дэтэктыва — некалькі дзён снегавой пасткі, вагон міжнароднага цягніка, труп у замкнёным знутры купэ, трынаццаць пасажыраў і адзін Эркюль Пуаро.

Набыць кнігу можна па спасылцы.

budzma.org