Гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка ў Італіі распавядае пра пераслед Алеся Бяляцкага і рэпрэсіі ў Беларусі

Публічная дыскусія прайшла ў Падуанскім універсітэце, у якім калісьці вучыўся беларускі асветнік Францыск Скарына.

Дэвіз гэтай старэйшай навучальнай установы Еўропы амаль ужо 800 год гучыць так:- «Свабода Падуі, усеагульная і для ўсіх», – адзначыў на сваёй старонцы ў Facebook Судаленка.

Леанід Судаленка:
– Я казаў, што менавіта за Свабоду, усеагульную і для ўсіх, беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру кінуты за краты на 10 год! І правёў гістарычныя паралелі, як менш за 100 гадоў таму ў турме нацысцкай Германіі да смерці замучылі першага еўрапейскага лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Карла фон Асецкага».

Паводле гомельскага праваабаронцы, «сёння гісторыя паўтараецца – беларускі лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру ўжо чацвёрты год у турме, дзе марудна губляе здароўе».

Аналагічныя дыскусіі з удзелам праваабаронцы прайшлі ці адбудуцца ў іншых гарадах Італіі. Арганізуюць іх італьянская Amnesty International, падтрымлівае суполка беларусаў у Італіі Associazione Bielorussi in Italia Supolka.

homeldays.org