У Менску судзяць дзяўчыну якую затрымалі пасля вяртання з-за мяжы

Кацярыну Быстракову абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі пратэсту ў 2020 годзе. Паводле праўладных тэлеграм-каналаў, дзяўчына была за мяжой некалькі гадоў, але ў жніўні яе затрымалі па вяртанні ў Беларусь.

На відэа сілавікоў яе прымусілі расказаць, як ёй нібыта было цяжка ў іншых краінах свету, па якіх яна вандравала, таму яна «прыняла рашэнне вярнуцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, каб працягваць жыць, працаваць, развівацца і ствараць сям’ю на нашай беларускай зямлі». Паведамлялася, што ў яе тэлефоне знайшлі «доказы ўдзелу ў пратэсце».

racyja.com