Твор Марка Шагала «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» (1950) быў прададзены на апошніх анлайн-таргах, прысвечаных работам мастака на аўкцыёне Christie’s, за 163.800 еўра. Эйстымейт, першапачатковы кошт малюнка на паперы, складаў €18.000—28.000. Усяго на апошнім распродажы твораў жывапісца пад тэматычнай назвай «Між небам і зямлёй» былі рэалізаваныя 72 работы з калекцыі яго спадчыннікаў.
Планавалася, што найбольшую цікавасць пакупнікоў выклікае гуаш мастака «Анёл з чырвонымі крыламі ў жоўтым небе», створаная ў 1979 годзе: лот ацэньваўся ў €38.000—55.000, а па выніку быў прададзены за 138 тысяч еўра.
Але за «Святое сямейства ў чырвоным і каза ў зялёным» разыгралася большая барацьба, вынікам якой стала павелічэнне першапачатковага кошту работы, выкананай у змешанай тэхніцы, амаль у шэсць разоў.
У топ-3 «найбольш дарагіх твораў» у гэтыя таргі трапіў і малюнак «Успаміны пра вясну», напісаны прыблізна ў 1983 годзе. Першапачаткова работа ацэньвалася ў €38.000—55.000, а была рэалізавана за 119.700 еўра.
Варта дадаць, што кошт многіх твораў Марка Шагала па выніках кастрычніцкага распродажу павялічыўся ў 2-7 разоў. На анлайн-таргах былі прадстаўленыя пераважна работы мастака на паперы.