На платформе «Гронка» працягваецца збор на выданне першай кнігі па гісторыі футбола на Аршаншчыне «На Старт і ў Тэмпе». Гэта будзе ўнікальнае выданне аб з’яўленні і развіцці, дасягненнях і знакавых асобах футбола Аршаншчыны, які мае больш чым стогадовую гісторыю.
Кажа аўтар кнігі – журналіст і футбольны гісторык Арцём Сізінцаў:
– Кніга агулам амаль 400 старонак. Гэта статычная інфармацыя, біяграфічная, гэта інфармацыя пра кожны паядынак, які таго заслугоўвае. Кніга будзе цікавая тым людзям, якія захопленыя гісторыяй, краязнаўствам. Неабавязкова быць з Аршаншчыны, проста трэба гэтым цікавіцца альбо спортам, ножным шпурляком у прыватнасці, альбо Аршаншчынай, альбо проста гісторыяй Беларусі і спрыяць таму, каб як мага болей кніг з гэтай тэмай з’яўлялася, публікавалася, друкавалася.
Выданнем кнігі будзе займацца выданне Skaryna Press. Збор, які трывае на платформе «Гронка» заканчваецца праз 6 дзён. Ад патрэбнай сумы сабраныя 2/3 яе часткі.
Юрась Дзяшук, racyja.com