Кажа арганізатар, кіраўніца праўлення фонда “Новая Зямля” Надзея Салаўёва:
– Няма краіны, няма зямлі, і мы тут усе параскіданыя, і дзякуючы тым цудоўным відэа, якія мы глядзім з розных пляцовак і розных дыяспар, мы даведваемся, што беларускасць жыве, ідэнтычнасць захоўваецца, людзі штосьці робяць. І праводзіць будзе Максім, які тут ужо год здымае ўсе мерапрыемствы. Будзе запрашаць розных блогераў – «Тутэйшага шляхціча», Мелказёрава.
Заняткі навучальнага курса “Школа блогераў” будуць праходзіць у афлайне па суботах,з 10 да 12-й, у Хабе “Новая зямля”. Першая сустрэча адбудзецца ўжо 26-га кастрычніка. Заняткі будуць праходзіцца бясплатна.
Адрас: Беларускі хаб “Новая Зямля”, Беласток, ul. Wyszyńskiego 6А.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: