29-ты фестываль беларускай паэзіі і аўтарскай песні “Бардаўская восень” пачаў сваю працу 25-га кастрычніка ў Гайнаўцы.
Фестываль распачаўся акустычным канцэртам NaviBand і выступам Уладзіміра Някляева ў Гайнаўскім белліцэі. Вучняў ліцэя сабралася ў зале каля дзвюх сотняў.
Для музыкаў NaviBand выступ на фэсце, як выступ у сямейным коле. Кажа Арцём – вакаліст Naviband:
-Утульнае для нас, для душы, мерапрыемства, каб прыехаць, каб адпачыць душой, каб паспяваць, каб убачыць, лічыце, родныя мясціны. Бо ўсё тут нагадвае пра дом. Таму нам вельмі прыемна. Выступалі некалькі разоў. Гэта было гадоў пяць таму яшчэ. Зараз узнаўляем у новым складзе. Нам прыемна вярнуцца.
Адзін з пачынальнікаў фэсту і былы арганізатар Ігар Лукашук дзеціцца гісторыяй стварэння мерапрыемства:
-“Бардаўская восень” пачыналася 28 гадоў таму. Пачынальнікам і галоўным арганізатарм быў Багдан Сіманенка – старшыня Звязу беларускай моладзі. Таму што гэтае аб’яданне было арганізатарам фестывалю. Стваральнікамі, пачынальнікамі канцэпцыі “Басовішча” ужо больш канкрэтызавалася ў бок рок-фестывалю. І там пачало нехапаць месца для бардаў.
Паэт і пісьменнік Уладзімір Някляеў падзяліўся сваім уражаннем ад выступа ў Гайнаўцы:
-У Гайнаўцы я ўпершыню быў у 1982 годзе, калі ў Польшчы быў ваенны стан. І таксама было незразумела, што тут можа быць. Але адно было ясна, што Польшча не скончыцца. Ну проста гэта немагчыма. Была ўпэўненасць, што нічога кепскага не станецца з Беларуссю, бо тут усе вучні, якія ў 1982 годзе слухалі вось у гэтай самай зале мой выступ, як адзін размаўлялі па-беларуску. І ўсё выкладанне было на беларускай мове. Сёння я прыехаў сюды і чакана дазнаюся, бо ведаю тую палітыку, якая праводзіцца сёння ў дачыненні да беларускасці на Падляшшы, што тут можа быць 10 адсоткаў будзе мяне разумець.
Пасля ў Бельску-Падляшскім у межах 29-ага фестывалю “Бардаўская восень” адбудзецца ўручэнне прэміі імя Міхала Анемпадыстава. Дадзенай прэміяй Беларускі ПЭН узнагародзіць аўтара лепшай беларускай кніжнай вокладкі года. Музычнае суправаджэнне забяспечыць Лявон Вольскі. Уваход вольны.
Таксама мерапрыемствы адбудуцца і ў сталіцы Падляшша – Беластоку.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле: