Палітвязень Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ўжо 600 дзён

Святлана Ціханоўская нагадвае пра Сяргея падчас усіх сваіх замежных паездак / t.me/tsikhanouskaya/

Палітвязень Сяргей Ціханоўскі знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі ўжо 600 дзён (а за кратамі ён з канца вясны 2020-га). Ён не мае магчымасці бачыць сям’ю, абменьвацца лістамі ці атрымаць словы падтрымкі ад сяброў.

600 дзён інкамунікада не зламалі Сяргея Ціханоўскага, падкрэслівае прэс-служба Святланы Ціханоўскай. І дадае: “Ціханоўская часта кажа, што менавіта муж дае ёй сілы. І гэтая сувязь, нягледзячы на ўсё, не перарываецца”.

Блогер Сяргей Ціханоўскі быў затрыманы 29 траўня 2020 года на перадвыбарчым пікеце ў Гродне пасля правакацыі. Гэты дзень стаў пачаткам масавых перадвыбарчых рэпрэсій. Ціханоўскі быў асуджаны закрытым судом на 18 гадоў пазбаўлення волі. Потым яго перавялі на турэмны рэжым і прызначылі яшчэ 1,5 года пазбаўлення волі.

euroradio.fm