Таццяна Грыневіч выдала кнігу з навагоднімі песнямі

Бліжэйшыя навагоднія святы беларусы будуць з прыгожымі, святочнымі песнямі, якія напісала музыка, спявачка і нястомны папулярызатар беларускай культуры Таццяна Грыневіч, якая зараз жыве ў Турцыі.

Да Новага году гэтую цудоўную калекцыю сваіх навагодніх песень яна сабрала пад вокладку адмысловай кнігі і выдала яе ў Варшаве. «На святах беларусы павінны спяваць», – кажа Таццяна.

– Песні агучаны і выкладзены на ютубе. Ёсць QR-код і з дапамогай яго можна праслухаць іх. Таму, маючы гэтую кніжачку, можна пачытаць вершы сваім дзецям і сабе для настрою, можна улучыць з QR-кода і паслухаць гэтыя вершы ў выглядзе песняў. І яшчэ можна ўлучыць толькі музыку да гэтых песняў і самі песні паспяваць, таму што там дададзена таксама караоке.

Выдадзеная Таццянай кніжка з навагоднімі песнямі называецца “Гэй ты, братка Новы годзе”. Сродкі на яе выданне збіраліся на платформе «Гронка». Неўзабаве кніга з’явіцца ў беларускіх кнігарнях у Польшчы і Літве.

racyja.com