Урок прафесара Сакоўскага — у Гайнаўцы прайшла сустрэча з Васілём Сакоўскім. Шматгадовы настаўнік беларускай мовы ў Беларускім Гайнаўскім Ліцэі, якому зараз за восемдзесят гадоў, распавёў пра сваю маладосць і жыццё ў пасляваеннай Польшчы. Ён успамінаў свой студэнцкі перыяд, які правёў у Маскве і Менску.
Сустрэча з Васілём Сакоўскім бала таксама ўрокам, а сваіх вучняў настаўнік заўсёды ўспамінае добрым словам:
– Вельмі міла, што на кожным кроку я бачу нашых вучняў. Іх не меншае, а большае. І яны не забыліся, што скончылі такую школу, што паходзяць з нашых гарадкоў і вёсак. Гэта самае каштоўнае, што можа быць. Няхай так будзе і далей.
Васіль Сакоўскі таксама з’яўляецца аўтарам кнігі “Гісторыя маёй мясцовасці”.
Сустрэча прайшла ў Цэнтры прамоцыі рэгіёну «Чарлёнка» ў Гайнаўцы дзякуючы Фонду «Царкоўная музыка».
Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле: