Аліна Нагорная выдала кнігу для дзяцей

Праваабаронца і папулярызатарка беларускай мовы, аўтарка кнігі «Мова 404» Аліна Нагорная выдала новую кнігу. Гэтым разам для дзяцей. Кніга мае назву «У Слуцку на машыне часу».

Гэта гісторыя пра двух хлопчыкаў, якія вандруюць па Слуцку на машыне часу. У падарожжы іх чакаюць цікавыя прыгоды, вядомыя асобы і інтэрактыўныя заданні.

Аліна Нагорная з сынам. Фота з FB

«Гэта мой спосаб абняць горад, у які ня хутка траплю і вядома, распавесці дзецям, што нашыя гарады, калі і здаюцца часам сумнымі, то толькі на першы погляд. У Слуцку, як і ў іншых беларускіх гарадах стваралася (і ствараецца) гісторыя і мастацтва, вартыя класных кніг для любых узростаў, — піша Аліна Нагорная на сваёй старонцы ў Facebook. — Дзякуючы праграме ArtPowerBelarus, неймаверным дызайнеркам імёны якіх пакуль нельга называць, а таксама сябрам, імёны і ролі якіх таксама называць небяспечна, я змагла стварыць кнігу і падараваць дзецям са Слуцку».

Тых, хто хоча набыць кнігу, аўтарка просіць звяртацца да яе асабіста. Дадаткова надрукавала крыху асобнікаў на продаж, звяртайцеся, каму цікава.

budzma.org