26 лістапада – дата ўручэння літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця

Фота з архіву Літаратурнага Інстытута (Instytut Literacki)

Цырымонія ўзнагароджання прэміяй імя Ежы Гедройця пройдзе ў Гданьску 26 лістапада, паведамляе ПЭН. Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2023 годзе. 

Таксама ў межах прэміі 25 і 26 лістапада ў Еўрапейскім цэнтры Салідарнасці (plac Solidarności 1) будуць арганізаваныя сустрэчы з беларускімі аўтаркамі і аўтарамі, выстава, кніжны кірмаш і яшчэ шмат чаго цікавага. Падрабязную праграму арганізатары абяцаюць апублікаваць неўзабаве. 

Прэмія Ежы Гедройця – найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі, якая ўручаецца штогод з 2012 года за найлепшую кнігу прозы ў папярэднім годзе на беларускай мове.

Арганізатарамі конкурсу Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця з’яўляюцца Аб’яднанне «Беларускі ПЭН», Асацыяцыя «Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў», пры падтрымцы Амбасады Рэспублікі Польшча і Польскага Інстытута ў Мінску.

Спісы кніг, намінаваных у 2024 годзе, глядзіце па спасылцы.

budzma.org