У галерэі Fulcrum Arts Каліфарнійскага горадзе Пасадэна Fulcrum Art паказалі інсталяцыю Orbihedron, якая ўяўляе сабой квантавую інтэрпрэтацыю гравітацыі, якая імітуе ўтварэнне чорнай дзіркі з дапамогай новай мадэлі, распрацаванай спецыяльна для гэтай работы.
Orbihedron прадстаўлены ў рамках фестывалю Fulcrum Festival 2024: Waves Upon Waves і будзе паказаны на выставе па 19 студзеня 2025 года.
Аўтары працы Эвеліна Домніч і Дзмітрый Гельфанд ствараюць мультысенсарныя інсталяцыі і перформансы, якія аб’ядноўваюць фізіку, хімію і інфарматыку са звышнатуральнымі філасофскімі практыкамі. Іх творы існуюць як зменлівыя з’явы, прапанаваныя для назірання, а паколькі гэтыя экзатычныя фізічныя з’явы адбываюцца непасрэдна перад назіральнікам без пасрэднікаў, яны спрыяюць істотнаму пашырэнню сэнсарнага парога.
Эвеліна Домніч нарадзілася ў Мінску і мае дыплом філасофскага факультэта БДУ. Дзмітрый Гельфанд родам з Санкт-Пецярбурга, у 1996 годзе ён атрымаў ступень бакалаўра выяўленчых мастацтваў (кіно і відэа) Нью-Ёркскага ўніверсітэта.
Дуэт Эвеліны Домніч і Дзмітрыя Гельфанда ладзіў свае паказы і ў Беларусі.