Прадпрымальнікаў Беластока запрашаюць 14 лістапада на закрытую сустрэчу з мясцовымі уладамі. Пра гэта паведамляе яе арганізатар – Асацыяцыя беларускага бізнеса за мяжой.
Падчас сустрэчы плануецца разгледзіць тэмы падтрымкі бізнесоўцаў з беларускімі каранямі ў Польшчы, крэдыты, фінансаванне, інтэграцыя бізнесу, пошук інвестараў і іншыя варыянты дапамогі.
Перад прысутнымі выступяць прадстаўнікі Гандлёва-прамысловай палаты ў Беластоку, Дэпартаменту эканамічнага развіцця, Навукова-тэхналагічнага парку Polska-Wschód у Сувалках, Сувальскай спецыяльнай эканамічнай зоны, Беластоцкага навукова-тэхналагічнага парку.
Жадаючыя прыняць удзел мусяць папярэдне зарэгістравацца. Спасылка на форму рэгістрацыі ў тэлеграм-канале Асацыяцыі.