Памёр журналіст Вадзім Доўнар

Сёння памёр беларускі журналіст Вадзім Доўнар, паведамілі яго сябры. Апошнія гады ён моцна хварэў.

Вадзім Доўнар — нарадзіўся ў 1976 годзе ў Мінску, скончыў факультэт журналістыкі БДУ. Працаваў у БДГ, на Радыё Рацыі, у «Беларускай газеце», расійскім «Коммерсанте», на ўкраінскім тэлеканале ATR. Быў адміністратарам тэлеграм-канала Мікалая Аўтуховіча «Да Волі».

Год таму Вадзіму паставілі дыягназ, лячэнне якога патрабавала трансплантацыю печані. Дзеля аперацыі быў абвешчаны дабрачынны грашовы збор.

budzma.org