12 лістапада, адбылося ўрачыстае падпісанне кантрактаў у рамках конкурсу падтрымкі грамадскіх арганізацый «Арганізаваныя і актыўныя на Падляшшы — Фонд інстытуцыйнага развіцця падляшскіх няўрадавых арганізацый». Сярод бенефіцыяраў падтрымкі — Таварыства «Музей і асяродак беларускай культуры ў Гайнаўцы».
Кажа кіраўнік Таварыства Томаш Ціханюк:
— Вельмі задаволены з таго, што была магчымасць прыняць удзел у такім праекце, што такая праграма з’явілася ў нашым ваяводстве. Што ёсць опцыяна такую падтрымкі такіх арганізацый, як наша. Падтрымку Беларускага музея ў Гайнаўцы дазволіць, гэта будзе мультымедыйны праектар, лаптоп, фотаапарат — на карысць беларускай культуры.
Пагадненні ў гэтай справе падпісаў маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым, які паабяцаў паўтарыць такі конкурс для грамадскага сектара рэгіёна:
— Думаю, што гэты конкурс, у рамках якога сёння падпісваем дамовы, падтрымлівае не толькі інфраструктурнае забеспячэнне гэтых арганізацый, але і іх развіццё. Гэта чарговы конкурс, і на пачатку наступнага года таксама будуць новыя конкурсы. Нам вельмі важна, каб нашы падляшскія грамадскія арганізацыі развіваліся, бо яны таксама змяняюць наша ваяводства, і ў гэтым выпадку дзякуючы еўрапейскім фондам.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Сёлета на конкурс падтрымкі грамадскіх арганізацый паступіла 150 заявак ад няўрадавых арганізацый з усяго Падляшскага ваяводства. Сума ў 740 тысяч злотых была размеркавана сярод 43 арганізацый пераможцаў. Мэта конкурсу — падтрымка тэхнічнага і інтэлектуальнага патэнцыялу грамадскіх арганізацый.