Аўтобус замест самалёта: з Мінска можна будзе даехаць да Мюнхена

Мюнхен / Jan Antonin Kolar

“Мінсктранс” запускае прамы аўтобус з Мінска ў Мюнхен. Ён з’явіцца ў раскладзе з 6 снежня. Маршрут праходзіць праз Берлін і Нюрнберг, гэты шлях зойме ў пасажыраў больш за суткі.

Аўтобусы будуць адпраўляцца раз на тыдзень ад аўтавакзала “Цэнтральны” ў 12:00 па пятніцах і прыбываць у канчатковы пункт на наступны дзень у 14:00. З Мюнхена аўтобус будзе выязджаць у нядзелю ў 13:00 і прыбываць у Мінск на наступны дзень у 17:00.

Да траўня 2021 года з Мінска ў Мюнхен чатыры разы на тыдзень лёталі самалёты “Белавія”. Дабрацца да нямецкага горада можна было за дзве гадзіны. Але пасля прымусовай пасадкі ў мінскім аэрапорце самалёта Ryanair, ЕС закрыла неба для беларускіх самалётаў, а самалёты еўрапейскіх авіяліній спынілі рэйсы ў Беларусь.

euroradio.fm