Радыё Ўнэт у праекце «Свае людзі» працягвае расказваць пра беларусаў, якія волею лёсу апынуліся за межамі краіны, але і ў эміграцыі захоўваюць і развіваюць беларускую справу.
Гераіня праграмы — фалькларыстка і спявачка Святлана Чакушка. Святлана пераехала ў Вільню, сабрала тут аднадумцаў, і разам яны не толькі захоўваюць народныя спевы і традыцыі, але і знаёмяць з імі літоўцаў.