14 лістапада «Еўрарадыё» паразмаўляла з ютуб-блогерам Валерам “Дарогам” Руселікам.
Нас увесь час пераконваюць у тым, што мы не нацыя, а нейкія недарэкі, што мы нейкія недаробленыя, што нас няма, што мы не такія як ёсць, а нейкія зусім іншыя. А мы спрадвеку толькі таго і хочам, каб ад нас адчапіліся ўрэшце. Бо ў нас ёсць нашая зямля, па якой хадзілі нашыя продкі, дзе ходзім мы, дзе будуць хадзіць нашыя дзеці — мы ёсць, не замінайце нам папросту жыць! І мы гэтага даможамся, бо “Беларусь жыве і жыве вечна!”, перакананы Валер “Дарога” Руселік.
Чаму беларусаў не зламіць ніякімі выпрабаваннямі? Ці здолеем мы адрадзіцца пасля новай хвалі русіфікацыі і рэпрэсій пасля 2020 года?