У школе №4 прайшоў беларускамоўны ўрок пра Паўстанне 1863 года

У школе №4 імя Сібіракоў у Беластоку, дзе выкладаецца беларуская мова як мова нацыянальнай меншасці, адбыўся інтэрактыўны ўрок, прысвечаны паўстанню 1863 года. Свае строі і зброю вучням прадставіў клуб гістарычнай рэканструкцыі “Invictus 1863“.

Кажа настаўніца беларускай мовы Ганна Плашчынская:

Дзеці ў захапленні ад зброі. Неверагодна цікавы расказ пра тое як апраналіся. Столькі цікавостак, столькі падрабязнасцяў. З такім пагружэннем у эпоху. Спадзяюся што гэты вобраз і лекцыя пакіне больш уражанняў чым “сухія” заняткі.

Вынікі ўрока падвёў і кіраўнік клуба гістарычнай рэканструкцыі, які дзейнічае ў Беластоку, Васіль Калач:

Такія ўрокі патрэбныя, на мой погляд іх патрэбна вельмі шмат. Таму што дзеці зараз не вельмі цікавяцца гісторыяй, і пэўна толькі нейкія матэрыяльныя рэчы – рэканструктарскія, ці сапраўдныя забыткі могуць іх падштрухнуць да цікавасці на гэтыя тэмы.

Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:

Падчас інтэрактыўнага ўрока, прысвечанага паўстанню 1863 года, вучні азнаёміліся з вопраткай і зброяй тых часоў дый зладзілі фотасесію з рэканструктарамі. Урок прайшоў у межах заняткаў па Гісторыі і культуры меншасці.

racyja.com